«Не бяром, няхай тэлефануе на інфалінію». Валанцёрку-беларуску не пусцiлi на ...

By | 7.1.23 Leave a Comment
Беларус в эмиграции — об итогах 2022-го. Подпишитесь на канал ex-press.by в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, ...

«Не бяром, няхай тэлефануе на інфалінію». Валанцёрку-беларуску не пусцiлi на аўтобус Ecolines ва Украiне з-за яе грамадзянства Дар'i прыйшлося застацца ва ўкраiнскiм хостэле i вяртацца дадому ў Польшчу пазней. 06 января 2023, 11:43 0 Валанцёрка Дар'я паехала з сябрам-валанцёрам з Кракава адвезці ў Львоў машыну, якую там забіралі ваенныя і везлі на фронт. Яны дапамагаюць дабрачыннаму фонду польска-ўкраінскага супрацоўніцтва U-WORK. Машыну яны перадалi, але валанцёрку высадзiлi з аўтобуса таму, што яна беларуска. Зараз яна плануе пiсаць скаргу. — Пераехала мяжу добра, пасля допыту на мяжы нас пусцілі, — распавяла EX-PRESS.BY беларуска — Але было некалькі важных дакументаў, якія дазволілі гэта зрабіць. У пятніцу, 30 снежня, калі мы аддалі машыну, часу, каб ехаць цягніком назад, да Польшчы, не было. Бліжэйшае, што было, гэта аўтобус Ecolines у 22.16, які павінен быў прыехаць у 5.30 да Кракава ў суботу, 31 снежня. Дар'я з сябрам.  Аўтобус спазніўся на 20 хвілін. Я села. Аўтобус быў поўны. Праверылі мой квіток, а праз некалькі хвілін папрасілі дакументы, таму што я была адзіная беларуска ў салоне. Праз хвілін пяць вярнуўся кіроўца, які пераспрасіў і паказаў перапіску ў вайберы, як я разумею, са сваім дыспетчарам. Там было напісана, цытата: «Не бяром, няхай тэлефануе на інфалінію і ей адкрываюць квіток з адкрытай датай замест яе». Я спытала, што адбываецца? Як можна дыспетчэру паказаць, што ў мяне ёсць усе валанцёрскія дакументы. Ён прабачыўся яшчэ раз і ўсё. Мне прыйшлося выйсці. Хаця потым я зразумела, што трэба было выклікаць паліцыю. Я патэліла дырэктару арганiзацыi, каардынатару нашай паездкі, і распавяла сітуацыю. Патэліла на інфалінію кампанii, дзе дзяўчына была «ні рыба, нi мяса», як кажуць, і, пакуль я не настаяла, не выпісала мне гэты квіток. Гэта квіток з адкрытай датай, замест майго, па якім па любому накіраванню працягам паўгады магу паехаць. І ўсе. Прыйшлося ісці ў хостэл, у які таксама не хацелі пускаць, але па іншай прычыне, — было позна, але потым пусцілі. Грошы дзяўчыне не вярнулі. Квіток быў куплены на польскай версіі сайта. — Па польскім заканадаўстве не могуць нікаго дыскрымінаваць ні па якой прычыне. А дакумент кампаніі не можа быць вышэй за заканадаўства. Таму зараз я размаўляю з журналістамі, і будзем пісаць скаргу, каб іх лішылі ліцэнзіі. Па словах беларускi, прычыну яны ўдакладнілі такую: па правілах кампаніі зараз грамадзян Беларусі ці Расеі могуць не пускаць на аўтобус без удакладнення прычын. Дадому беларуска ехала цягнікамi: спачатку да Пшемышлся, і потым да Кракава. Па словах iншага валанцёра — Крысцiяна, сiтуацыя, на жаль, вельмi сумная: — Я асабіста з такім не сутыкаўся, хаця пра такія выпадкі чуў. Яны тычыліся таго ж самага Ecolines, і перавозчык ніяк гэта не аргаментуе, проста «не возьмем». Па словах беларуса, выдача адкрытага білета — гэта ніякім бокам не вырашэнне пытання, таму што наступны вадзіцель скажа тое ж самае: — Сэнсу ў гэтым адкрытым білеце няма ніякага. Даша паказала валанцёрскія дакументы, пячатку ў пашпарце аб уездзе, што яна за суткі да гэтага ўехала ва Украіну (беларусаў проста так не ўпускаюць, толькі па тэзісна абгрунтаваных сітуацыях) і суправаджала гуманітарны груз. Па факце, дыспетчару было на гэта пляваць. Праблема заключаецца ў тым, што такімі дзеяннямі Ecolines фактычна наносіць шкоду нацыянальным інтарэсам Украіны, і наадварот, дапамагае Расіі, што я лічу недапушчальным. EX-PRESS.BY, фото предоставлены героиней Читайте также: Подпишитесь на в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира. Добро пожаловать в реальность! Темы: вынужденная эмиграция Польша Украина волонтер граница дискриминация Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter Полная перепечатка материалов ex-press.by из рубрик «Новости Борисова» и «Новости Жодино» без письменного разрешения запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки. Гиперссылка на ex-press.by должна размещаться в 1-ом абзаце и вести непосредственно на авторский материал Стоковые изображения от Ок Отмена Необходима авторизация

Источник: https://ex-press.by/rubrics/tutak/2023/01/06/ne-byarom-nyaxaj-telefanue-na-infaliniyu-valancyorku-belarusku-ne-puscili-na-autobus-ecolines-va-ukraine-z-za-yae-gramadzyanstva

Следующее Предыдущее Главная страница

0 коммент.: